Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Трамп заклікаў Украіну змяніць прэзідэнта. Зяленскі адказаў на гэта сваёй прапановай
  2. «Можа, і вайны ўнікнуць удасца». Лукашэнка загаварыў пра супрацоўніцтва з Літвой і Польшчай
  3. «Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
  4. Беларускі футбаліст забіў шэсць галоў за адзін матч
  5. «Мінсктранс» пахваліўся новымі тралейбусамі-гігантамі, у каментарах людзі пачалі пісаць пра праблемы гарадскога транспарту. Якія?
  6. Шесть лет назад Лукашенко встречался с лидерами оппозиции в СИЗО КГБ. Тихановский рассказал неизвестные подробности
  7. УСУ знішчылі яшчэ адзін дата-цэнтр «Яндэкса». У Беларусі немагчыма карыстацца Yandex Go
  8. Прадстаўнік NATO назваў лічбы расійскіх страт ва Украіне за мінулы месяц
  9. «Хто без машыны, той на першы рэйс не трапляе». Як карыстальнікі адрэагавалі на праблемы з «Яндэксам» у Беларусі
  10. На первую половину вторника объявили желтый уровень опасности из-за заморозков
  11. Цены на некоторые продукты в Беларуси резко подскочили, но кое-что и подешевело. Какие товары изменили цену сильнее всего
  12. Макс Корж сказаў адну са сваіх самых доўгіх антываенных прамоваў на канцэрце ў Франкфурце
  13. Гіганцкая хваля абрынулася з гор і забіла тысячы чалавек. Гаворка не пра Непал — гэтая катастрофа здарылася ў Еўропе ў ХХ стагоддзі
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.