Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. В Минске создают гигантскую сеть видеонаблюдения во дворах — на 20 тысяч камер. За чем они будут следить
  2. Для водителей этой осенью собираются ввести новшество
  3. «Южные и восточные районы рискуют стать непригодными для жизни в ближайшие 10 лет». Ученый — о том, как спасти водоемы от обмеления
  4. «Нет слов, одни эмоции». Минчанка искала того, кто нашел и вернул ее кошелек, а тот вдруг объявился сам и через милицию требует награду
  5. На границе Беларуси и РФ снова закрывали пункт пропуска «Красный Камень». «Зеркало» узнало, что случилось
  6. «Никак не могли выяснить причину». Купившая Belgee беларуска рассказала в Threads о проблеме, с которой столкнулась — многим откликнулось
  7. «Пафосное говно». Беларуска показала в Threads полученную «бацькаву кашулю» — там быстро придумали более полезные семьям подарки
  8. «Не стоит делать вид, что мы все — Там и Здесь — вместе и заодно». Большое интервью с одним из самых популярных беларусских писателей
  9. У украинцев спросили об отношении к Лукашенко, Беларуси и беларусам. Вот результаты
  10. Минчане обсуждают отмену продажи талонов у водителей с 1 сентября. «Минсктранс» прокомментировал ситуацию
  11. В России князя Дмитрия Донского (чьи мощи нашли недавно) считают святым. Рассказываем, чем в реальности он отличился
  12. Келлог рассказал, зачем США начали переговоры с Лукашенко


/

Экс-политзаключенный адвокат Максим Знак опубликовал первый пост в Facebook. В нем он отметил, что пока не планирует публичных заявлений и интервью. Также он поблагодарил всех, кто писал ему письма и помогал семье. Приводим его сообщение целиком.

Максим Знак 2 января 2026 года. Фото: страница Знака в Facebook
Максим Знак 2 января 2026 года. Фото: страница Знака в Facebook

— Я вярнуўся. Вось толькі атрымалася зноў увайсці ў свой, здавалася, ужо страчаны акаўнт. Але наўрад ці ў бліжэйшы час у мяне атрымаецца актыўна камунікаваць: я не планую рабіць ніякіх заяў, даваць інтэрв'ю і гэтак далей. Галоўнае зразумела без словаў: я тут, і гэта — шчасце. Але горыч у тым, што безліч добрых людзей застаюцца недасяжнымі, замкнёнымі. Я спрабую знайсці тых, хто пісаў і дапамагаў… і быццам бы гуляю ў нейкі жахлівы «марскі бой»: «С8?» — «Паранены…», «В6?» — «Забіты…». І так раз за разам, у каго ні запытайся пра асабістыя навіны апошніх гадоў. Зрэдку з палёгкай чуеш у адказ «міма…»: «На Радзіме, усё OK». Але межы таго, што лічыцца OK, таксама змяніліся.

На жаль, я не здолею адразу адказаць на ўсе вітанні. Я нават не здолею ў бліжэйшы час прачытаць гісторыю паведамленняў і датычных мяне падзей з мінулых гадоў. Некалькі месяцаў мне спатрэбяцца на простыя, не вельмі цікавыя, але неабходныя для жыцця на новым месцы ў новай якасці рэчы. І, канешне, перш за ўсё мне трэба быць як мага бліжэй да маіх самых родных і блізкіх: увесь магчымы час і з усёй адданасцю — як і яны былі разам са мной усе гэтыя гады. І ўвесь гэты час ім, натуральна, было больш балюча ад адсутнасці будзь-якіх звестак і ад нядобрай невядомасці.

Пэўна, я зноў знікну на час з эфіру, але я хачу падзякаваць кожнаму, хто падтрымліваў маю сям’ю, хто мне пісаў (незалежна ад таго, ці дайшоў ліст), ці рабіў штосьці для падтрымкі (я расчулены ад таго, што ўжо пабачыў — імпрэзы, творы, відэа, забегі, учынкі… столькі ўсяго добрага і светлага, што перахоплівае дыханне, калі гляджу на фота ці відэа), ці хаця б проста думаў пра нас — гэта таксама дапамагала.

Дзякуй, што падтрымлівалі і чакалі: толькі адчуванне і разуменне гэтага (назапашанае яшчэ з таго часу, калі хадзілі лісты) дапамагло знайсці шлях да захавання сябе на ўвесь час суцэльнай альбо амаль суцэльнай адзіноты. Усё здарылася проста — у мяне насамрэч не было ані адзіноты (бо родныя і сябры ж побач), ані вольнага часу: атрымлівалася прымушаць сябе жыць напоўніцу ва ўмовах, якія з’яўляліся абмежавальнымі для нейкіх рэчаў, але адкрывалі бясконцасць у іншым.

Зараз у мяне рэжым «звышкамунікада». Я ўсё яшчэ баюся прачнуцца і даведацца, што ўсё, што адбылося за апошнія (усяго толькі!) два-тры тыдні, — толькі сон. Мне ўсё яшчэ не вельмі зразумела, як падладзіцца да «нармалёвага» жыцця, калі наўкол безліч прыемных людзей, столькі кніг, рознай інфармацыі, падзей… і калі замест доўгіх гадзін раптам зноў імклівыя дні. Я прызвычаюся, але, зноў-такі, на гэта спатрэбіцца час.

Я вымушаны быў знішчыць усю інфармацыю пра сваіх сяброў па ліставанні — гэта было адно з найбольш балючых рашэнняў за ўвесь час, але гэта было пытаннем бяспекі. Я пачаў ужо шукаць тых, хто застаўся ў памяці надзвычай яскравымі лістамі. Камусьці я ўжо паспеў падзякаваць асабіста, з кімсьці — звязацца ў планах. Калі вы — мой сталы сябра па ліставанні (напрыклад, звыш 20 лістоў) і хацелі б падтрымліваць зносіны, напішыце ў асабістыя паведамленні, каб я абавязкова вас таксама знайшоў. Выбачаюся за нязручнасць, але ж, як тыя казалі, «вы ж усё самі разумееце».

Напрыканцы мушу асвятліць адно далікатнае пытанне. Я тут даведаўся, што згодна з некаторымі крыніцамі ў нейкі пэўны момант мой псіхалагічны стан значна пагоршыўся і я нібыта звар’яцеў. Ну тут маё меркаванне будзе, канешне, суб’ектыўным… але я такога не заўважыў. Спадзяюся, што і вы нічога такога не заўважыце, але калі што — падміргніце.

Усім адразу раз дзякуй за вітанні і цёплыя словы (я ведаю, яны будуць), а асабліва тым сябрам, хто не можа гэтых слоў напісаць з-за пытанняў бяспекі, але чуе іх у сваіх думках. Да сустрэчы ў новым годзе і ў новым, пакуль не зусім знаёмым для мяне свеце!

P. S. Тут трапную фразу напісалі да маёй новай фоткі з файнай фрэзурай «I'll be back». Так, сапраўды, усе мы вернемся — але кожны праз пэўны час, неабходны да «акліматызацыі» і вяртання з іншапланетных падарожжаў. Спадзяюся, што шлях такога вяртанне будзе меншы, чым у героя фільма, які сказаў гэтую знакамітую фразу).

Напомним, Максима Знака освободили 13 декабря вместе с 122 политзаключенными, среди которых были также Виктор Бабарико, Мария Колесникова, Алесь Беляцкий, Марина Золотова, Александр Федута, Павел Северинец и другие.